Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“І так ужо людзі паляць дрывамі, хоць газ у дом падведзены…”


Як павінна адказаць Беларусь на газавы ўльтыматум Расеі — пагасіць даўгі на працягу пяці дзён ці працягваць плаціць за газ па-старому? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да жыхароў вёскі Путрышкі --> http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=53.697863,+23.937761&sll=37.0625,-95.677068&sspn=45.8712,93.076172&ie=UTF8&ll=53.696859,23.927021&spn=0.033691,0.090895&t=h&z=14 Гарадзенскага раёну.


Спадар: «Які ўльтыматум і пры чым наагул тут ультыматум? Калі была дамоўленасьць паміж дзьвюма краінамі, яе трэба выконваць. Калі сёньня я нешта прадаю і кажу, што гэта каштуе пэўную суму, а заўтра іншую, то што зробіш…»

Спадар: «Калі па-чэснаму — я ня ведаю…»

Спадарыня: «На маю думку, не павінны мы плаціць такі доўг, а разьлічвацца па ранейшых коштах».

Карэспандэнт: «А дорага вам абыходзіцца газ у ацяпляльны пэрыяд?»

Спадарыня: «У нас 2-павярховы дом, і мы ў сярэднім плацім па 150 тысяч рублёў у месяц. Для вясковага чалавека гэта дорага».

Спадарыня: «Ой, Божа, мы й так дорага за яго плацім. Ведаеце, прыходжу ў краму і гляджу, каб толькі што таньнейшае ўзяць, бо другі раз і на хлеб нестае, на батон і малачко. А што каўбасы і масла, то ўжо ў паміне няма такога».
Мы бярэм аплату за кватэру і параўноўваем з заробкам. І калі 300 тысяч заробак і 160 трэба аддаць за квартплату, то як жыць?

Спадарыня: «Каб мы ведалі праўду пра ўсе гэтыя закупкі газу, то мы маглі б пра гэта гаварыць, а так… Мы бярэм аплату за кватэру і параўноўваем з заробкам. І калі 300 тысяч заробак і 160 трэба аддаць за квартплату, то як жыць?..»

Спадарыня: «Я думаю, што Беларусь павінна плаціць па старых коштах, бо Расея зь Беларусяй усё рабіла разам. І нашы людзі шмат працавалі ў Расеі, і тавараў туды шмат давалі, і той самы газ езьдзілі здабываць. Не павінна Расея да нас так ставіцца».

Спадар: «22-га будзем адзначаць дату пачатку вайны. У Беларусі створаны новы фільм пра абаронцаў Брэсцкай крэпасьці, дык няхай яго паглядзяць Пуцін і Мядзьведзеў і зразумеюць…»

Спадарыня: «Ну што мы зможам зрабіць? Калі Расея выставіць такія кошты — будзем плаціць. Станем яшчэ большай галотай, бо людзі ня змогуць вытрымаць гэтых аплатаў».

Спадарыня: «Людзі ня здолеюць аплаціць такія кошты, ня здолеюць. І так ужо многія дровы нарыхтоўваюць, вось газ праведзены ў дом, а людзі паляць дрывамі. Ну, калі не аддамо доўг і адключаць газ, што мы зробім? Мы ўжо нічога ня зробім».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG