Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суздальцаў: Па сутнасьці, у Менску няма нават гэтых пяці дзён


Андрэй Суздальцаў
Андрэй Суздальцаў

Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў сказаў, што Маскве надакучылі паводзіны афіцыйнага Менску ў справе аплаты за газ. Гэта адбіваецца на іміджы "Газпрому", які ня можа атрымаць грошы за сваю прадукцыю. Таксама з-за гэтага зьмяншаецца капіталізацыя "Газпрому". Паводле спадара Суздальцава, расейскі бок дзейнічае строга паводле дамовы:


"Па сутнасьці, нават гэтых пяці дзён няма, і Расея павінна была ўжо пасьля апошняга плацяжу скараціць пастаўкі. Я прапаную перайсьці на перадаплату зь Беларусьсю. Ясна, што беларускі бок плаціць ня будзе. Гэтае кіраўніцтва Беларусі ня будзе нармальна плаціць Расеі і пастаянна будзе нешта выдумляць. Гэта прынцыповы падыход беларускага боку. Кіраўніцтва Беларусі традыцыйна закладае ў бюджэт заніжаныя цэны на расейскі газ, разьлічваючы, што ў выніку проста даруюць недаплату. У Маскве гэта добра ведаюць. У нас наперадзе больш сур'ёзныя праблемы зь Беларусьсю, бо празь дзень-два зачыняецца фортка для ўваходжаньня Беларусі ў Мытны саюз — на днях юбілей Назарбаева і, па сутнасьці, старт Мытнага саюзу. Чакаецца сур'ёзная дэстабілізацыя беларуска-расейскіх стасункаў. І тое, што было 11—12 чэрвеня, — гэта толькі кветачкі. Таму расейскі бок імкнецца хаця б адну тэму зачыніць і дамагчыся хаця б аплаты за газ".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG