Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заіка: падатак на прэзыдэнта 3 мільярды 600 мільёнаў даляраў


Леанід Заіка
Леанід Заіка

Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка пракамэнтаваў пазыцыю Расеі адносна доўга Беларусі за пастаўлены расейскі газ:

"Крэмль гэта робіць чыста з палітычнай цікаўнасьці. Крэмль вырашыў пагуляць як котка з мышкай з Аляксандрам Лукашэнкам. Вось аднялі 2 мільярды па нафце. Цяпер па газу, калі будуць новыя цэны, то Беларусі давядзецца плаціць 1 мільярд 600 мільёнаў. У выніку 3 мільярды 600 мільёнаў даляраў – гэта прэтэнзіі з боку Крамля да А.Лукашэнкі. І свайго роду эканамічны ўрок беларускаму электарату. Сутнасьць яго простая.

Вось вам падабаецца ваш прэзыдэнт, ён такі, і калі вы лічыце, што ён далей павінен заставацца прэзыдэнтам – калі ласка, плаціце 3 мільярды 600 мільёнаў даляраў за тое, каб у вас быў такі прэзыдэнт. Наперадзе выбары і Крэмль хацеў бы кіраваць гэтымі выбарамі і ўнесьці свой прыстойны ўнёсак у памеры 3 мільярдаў 600 мільёнаў даляраў. Лукашэнка цяпер будзе гэтыя грошы шукаць. Гэта ня супраць беларусаў, рабочых і калгасьнікаў. Гэта цана лідэрства А.Лукашэнкі. Ня зусім тонкая, вытрыманая і мудрая палітыка абарочваецца своеасаблівым падаткам на прэзыдэнта. Так, ты ратуеш Бакіева, ты гуляш сваю ўласную гульню з Захадам, вось за гэта і плаці ці няхай плаціць твой электарат".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG