Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціхану і Дзевятоўскаму вярнулі алімпійскія мэдалі


Вадзім Дзевятоўскі й Іван Ціхан
Вадзім Дзевятоўскі й Іван Ціхан
10 чэрвеня Спартыўны арбітражны суд у Лязане (CAS) прыняў рашэньне ў справе беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана, якія абвінавачваліся ў выкарыстаньні допінгу. CAS адмяніў рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) аб дыскваліфікацыі Дзевятоўскага і Ціхана і пастанавіў вярнуць ім мэдалі Алімпійскіх гульняў-2008.

На Алімпіядзе ў Пэкіне Дзевятоўскі стаў срэбным прызэрам, а Ціхан — бронзавым.

Пра выяўленьне допінгу ў мачы абодвух спартоўцаў кіраўнік Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва паінфармаваў прадстаўніка мэдычнай камісіі МАК у ноч на 24 жніўня 2008 году. Алімпійскі фінал у мужчынскім кіданьні молата адбыўся 17 жніўня.

Пэкінская антыдопінгавая лябараторыя выявіла ў пробах беларускіх спартоўцаў забароненае рэчыва тэстастэрон. 11 сьнежня 2008 году дысцыплінарная камісія МАК пазбавіла Дзевятоўскага і Ціхана заваяваных мэдалёў і дыскваліфікавала спартоўцаў, прычым Дзевятоўскі быў дыскваліфікаваны пажыцьцёва, бо ў 2000 годзе ўжо адхіляўся ад спаборніцтваў за ўжываньне допінгу.

У пачатку сакавіка 2009 году беларускія спартоўцы падалі ў Спартыўны арбітражны суд апэляцыю на рашэньне МАК. Абарона беларускага боку будавалася на шматлікіх парушэньнях падчас забору і аналізу пробаў, з-за чаго яны ня могуць быць прызнаныя легітымнымі.

Спартыўны арбітражны суд у выніку пагадзіўся з такой аргумэнтацыяй, устанавіўшы парушэньні ў працы пэкінскай антыдопінгавай лябараторыі і ануляваўшы вынікі проб для абодвух беларускіх спартоўцаў, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG