Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарэктар Гомельскага ўнівэрсытэту судзіцца з "Народнай воляй"


Разгляд справы паводле пазову прарэктара Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сяргея Ханені да "Народнай волі" прызначаны на 14.30 9 чэрвеня.

Справу будзе разглядаць суд Ленінскага раёну Менску. Суд знаходзіцца па адрасу: Менск, вул. Сямашкі, 33 (Дом правасудзьдзя).

Падставай для пазову стала перадрукоўка артыкулу "Кандидаты предъявили зарплаты" з сайту грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду", паведамляе прэс-служба БАЖ..

2 чэрвеня Міністэрства інфармацыі вынесла трэцяе па ліку папярэджаньне "Народнай волі".

Папярэджаньне тычыцца публікацыяў Ільлі Копыла "Нябышына. Вайна", што друкавалася ў сакавіку 2010 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG