Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Казахстан пачынаюць Мытны саюз. Беларусь — “адпачывае”


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што Расея і Казахстан ад 1 ліпеня ўводзяць у дзеяньне Мытны кодэкс Мытнага саюзу.


Пры гэтым ён зазначыў, што яны адкрытыя для далучэньня да пагадненьня Беларусі:

«Мы адкрытыя для далучэньня Беларусі да ўсіх рашэньняў, прынятых у рамках другога этапу фармаваньня Мытнага саюзу. У падпісаным намі дакумэнце вызначаны парадак ужываньня на двухбаковай аснове ўсёй дамоўна-прававой базы Мытнага саюзу. Намі сёньня падпісаная адпаведная дамова, якая дасьць магчымасьць рухацца да больш глыбокай інтэграцыі».

Гаворачы пра Беларусь, прэм’ер-міністар якой не прыехаў у Санкт-Пецярбург, Пуцін заявіў: «Мы прымаем на ўвагу рознагалосьсі з Беларусьсю ў частцы парадку аплаты вывазных мытных пошлін, у тым ліку на сырую нафту, нафтапрадукты, і не гатовасьць беларускіх калегаў увесьці раней узгодненыя мытныя пошліны і пайсьці на ўвядзеньне другога этапу Мытнага саюзу з 1 ліпеня».

Пуцін падкрэсьліў, што гэта пытаньне адносіцца да фармаваньня Адзінай эканамічнай прасторы і не зьвязанае з мэханізмам Мытнага саюзу.

XS
SM
MD
LG