Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мыта на нафту зьнікне з абвяшчэньнем адзінай эканамічнай прасторы


Мыты на нафту ў гандлі паміж краінамі Мытнага саюзу ўжывацца ня будуць пасьля ратыфікацыі пагадненьня пра адзіную эканамічную прастору. Пра гэта сёньня паведаміў прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін падчас паседжаньня вышэйшага органу Мытнага саюзу ў Санкт-Пецярбурзе.


Ён пацьвердзіў, што з моманту ратыфікацыі пагадненьня экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты ўжывацца паміж краінамі зоны ня будуць.

Ён удакладніў, што, па сутнасьці, засталася адна супярэчнасьць, не зьвязаная з Мытным саюзам, зь беларускім бокам — гэта экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты.

Апроч таго, як заявіў Пуцін, на пераходны пэрыяд Расея, Казахстан і Беларусь пакінуць ранейшы рэжым што да ўвозу аўтамабіляў грамадзянамі краінаў-сябраў Мытнага саюзу:

«Гатовыя зрабіць выемку адносна ўвозу аўтамабіляў грамадзянамі краінаў-партнэраў, але пры гэтым павінен быць пераходны пэрыяд, дакладна абмежаваны па часе».

Нагадаем, што кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі адмовіўся ад удзелу ў заплянаванай на 28 траўня сустрэчы «тройкі». Ягонае рашэньне, як патлумачылі ў прэсавай службе ўраду, зьвязанае зь некаторымі нявырашанымі спрэчнымі момантамі ў рамках Мытнага саюзу, якія маюць прынцыповае значэньне для беларускага боку.
XS
SM
MD
LG