Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВОБЛАЧНА...

  • ...і дажджліва. Тэмпэратура: 6 — 14 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • Канцэрт Андрэя Мельнікава ў Гомелі, СШ №57, вул. Осіпава, 17.
  • Адкрыцьцё пэрсанальнай выставы Аляксандра Некрашэвіча "Багі і героі" ў галерэі "Ў" у Менску.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Афіцыйны візыт парлямэнцкай дэлегацыі Беларусі ва Ўкраіну.
  • У Осла другі паўфінал песеннага конкурсу "Эўрабачаньне 2010".


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1830 Кангрэс ЗША прыняў гэтак званы Акт аб адсяленьні індзейцаў (Indian Removal Act), які дазволіў уладам усходніх штатаў падпісваць зь індзейцамі дамовы аб іхнім адсяленьні на землі на захадзе краіны. Адсяленьне індзейцаў, якое тэарэтычна павінна было адбывацца на добраахвотнай аснове, праводзілася пад вялікім ціскам з боку ўладаў.
  • У 1863 у баі з рэгулярным расейскім войскам каля вёскі Парэчча на Дзісеншчыне загінуў беларускі паўстанцкі камісар Генрых Дмахоўскі. Імя Дмахоўскага ўваходзіць у сьпіс беларускай славы, прычым ня толькі як паўстанца, але і як славутага мастака-скульптара. Родам ён зь Мёрскага раёну, вучыўся ў Парыжы, працаваў у Амэрыцы. Дастаткова сказаць, што ягоныя скульптуры Тадэвуша Касьцюшкі і Томаса Джэфэрсана і сёньня ўпрыгожваюць інтэр’ер Кангрэсу ЗША. Аднак глыбокі патрыятызм Дмахоўскага змусіў яго вярнуцца на радзіму і ўзяць удзел у паўстаньні 1863 году.
  • У 1926 у Менску ўтварылася самае прафэсійнае і самае плённае літаратурнае аб’яднаньне свайго часу — "Узвышша". Увайшлі ў яго тыя, хто не хацеў пісаць агітацыйную літаратуру, а імкнуўся служыць мастацтву і працягваць нашаніўскія традыцыі. Аб’яднаньне мела свой аднайменны часопіс і праіснавала пяць гадоў, пакуль ягоныя стваральнікі не былі рэпрэсаваныя.
  • У 1972 ЗША і СССР падпісалі дамову аб абмежаваньні стратэгічных узбраеньняў (SALT 1), якая стала першым дакумэнтам аб абмежаваньні ядзерных узбраеньняў на сьвеце.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Дзень незалежнасьці Грузіі.
  • Дзень Маці ў Польшчы.


МІНУС 365:


ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Певень сказаў: Я закукарэкаю, але ці ўзыдзе сонца — адзін Бог ведае"
— грузінская прымаўка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG