Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уліцёнак: " Людзі адчуваюць, што праўда на іхным баку"


Аляксандар Уліцёнак

Аляксандар Уліцёнак

Актывісты кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў, Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў вызваленыя пасьля трох дзён турэмнага зьняволеньня. Каля ўправы міліцыі Ленінскага раёну Менску іх сустракалі сваякі, паплечнікі, сябры і журналісты. Гаворыць адзін з актывістаў кампаніі, журналіст Аляксандр Уліцёнак:

"Тое, што я зараз бачыў – гэта твары людзей, якія адчуваюць, што праўда на іхным баку, чыё сумленьне чыстае. Людзей, якія выяўляюць сваю грамадзянскую пазыцыю, не баяцца, не хаваюць яе. І калі грамадзкасьць ня будзе бачыць у іх людзей, якія працуюць на піяр, то гэта будзе вялікая перамога дэмакратычнай грамадзкасьці".
XS
SM
MD
LG