Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі ў ваенкаматах возьмуць у рукі слоўнікі беларускай мовы?


Яўген Якавенка
Яўген Якавенка

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомелю працягваўся разгляд крымінальнай справы супраць актывіста стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», 25-гадовага прызыўніка Яўгена Якавенкі.

Актывіст патрабаваў у ваенкамаце камунікаваць зь ім і выпісваць позвы на беларускай мове. У адказ гарадзкі ваенкамат ініцыяваў супраць прызыўніка спачатку адміністрацыйную справу, якая ўрэшце рэшт лопнула, а пасьля й крымінальную — нібыта за ўхіленьне ад службы ў войску.

Былі дапытаныя сьведкі з боку ваенкамату. Як высьветлілася, апошні мае тэхнічную магчымасьць выпісваць позвы на беларускай мове. У спадара Якавенкі захавалася нават ксэракопія позвы, выпісанай ваенкаматам у 2008 годзе на імя першага беларускага палітпрызыўніка Зьмітра Жалезьнічэнкі — ён яшчэ летась скончыў службу й навучаецца зараз у тэхнічным унівэрсытэце ў Амстэрдаме.

Капітан Алейнікаў, які працуе ў аддзеле прызыву ваенкамату, пасьля працяглага маўчаньня адказаў на пытаньне Яўгена Якавенкі, што прызнае права прызыўнікоў на карыстаньне роднай мовай. Аднак сам капітан беларускай мовай валодае «толькі са слоўнікам».

Наступнае паседжаньне суду ў справе беларускамоўнага прызыўніка Якавенкі прызначана на 12 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG