Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух “7 красавіка” правёў пікет перад пасольствам Беларусі ў Бішкеку


Удзельнікі пікету патрабавалі выдачы зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева для правядзеньня над ім суду.


У інтэрвію кіргіскай службе нашага радыё кіраўнік руху “7 красавіка” паведаміў, што ўдзельнікі пікету ўручылі прадстаўнікам пасольства сваё патрабаваньне. У выпадку, калі патрабаваньне будзе праігнараванае, актывісты руху маюць намер аднавіць пікетаваньне беларускага пасольства з 26 красавіка.

Першы раз рух “7 красавіка” пікетаваў пасольства Беларусі ў Бішкеку ў панядзелак, яшчэ да зьяўленьня інфармацыі аб знаходжаньні адхіленага ад улады прэзыдэнта Курманбека Бакіева ў Менску.
XS
SM
MD
LG