Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскі моладзевы рух "Ак-ніет" патрабуе выбачэньня ад Лукашэнкі


Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Бішкеку каардынатар руху Чынгіз Макешаў. Паводле ягоных слоў, сваімі дзеяньнямі беларускі прэзыдэнт "падштурхоўвае Кіргізстан да новых непарадкаў".


"Кіргіская моладзь абураная заявай Лукашэнкі і ягоным запрашэньнем Курманбека Бакіева ў Беларусь. Даючы яму прытулак і палітычную арэну, ён дэстабілізуе сытуацыю ў Кіргізстане", — падкрэсьліў Макешаў. Ён адзначыў таксама, што "ўчынкі і заявы Лукашэнкі — ня думка народу гэтай краіны. Абурэньне моладзі тычыцца толькі самога Лукашэнкі, аднак ніяк ня тычыцца народу Беларусі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG