Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзкі раённы савет (Паўднёвая выбарчая акруга N28) балятуецца камандзір 206-й штурмавой авіябазы Аляксандар Зімін. У сваёй выбарчай улётцы ён зазначае, што мае “вышэйшую лётную кваліфікацыю “Ваенны лётчык-снайпэр”. Таксама паведамляе, што ў яго ёсьць досьвед баявых дзеяньняў у Аўганістане і што сваю службу ён пачаў на лідзкім аэрадроме.


У сваёй перадвыбарчай праграме на другім месцы пасьля эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця гораду кандыдат у дэпутаты пазначыў — “захаваньне гісторыка-культурнай спадчыны гораду і раёну, разьвіцьцё беларускай культуры і мастацтва”.
XS
SM
MD
LG