Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводка прыгнала буслоў у гароды палешукоў


Да Прыпяці і веснавой паводкі жыхары Петрыкава прывыклі, бадай, так, як да неба й сонца. Але сёлета моцнае разводзьдзе зноў прымусіла тутэйшых палешукоў пахвалявацца. І асабліва тых, хто жыве бліжэй да ракі, у ніжняй частцы гораду

Вуліца Прыпяцкая
Праскоўя Аскерка
Апавядае пэнсіянэрка Праскоўя Аскерка з вуліцы Прыпяцкай:

«Усё затапіла — гарод затапіла, плот паваліла. У хаце такая вільгаць! Вада дабралася да парога, заліла склеп, падтапіла хляўчук. Хoдзім па насьцілах. Адзін год вада ў мяне была нават у печы».

Разводзьдзе прымусіла шукаць паратунку нават буслоў. Пажывіцца ў пойме ракі яны ня могуць — усё заліта вадой. Буслы сталі прылятаць у гарод бабулі Праскоўі, каб на мелкаводзьдзі знайсьці сабе здабычу.



Тутэйшыя жыхары лічаць, што ад разводзьдзя можна было б уратавацца, калі б ля паромнай пераправы падвысіць левы бераг Прыпяці. Але ж справа гэтая працаёмкая й нябачная для вачэй высокага начальства. Ходнік пліткай вымасьціць — гэта калі ласка. А бераг ці вуліцу на ўскрайку гораду, прыкладам, вуліцу Нагіна, — дык хто ж іх бачыць?!

Вуліца Нагіна
Ускраіна Петрыкава
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG