Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтонскі саміт у пытаньнях ядзернай бясьпекі зьяўляецца ледзьве не рэкордным для ЗША па колькасьці краін-удзельніц. Беларусь, аднак, на саміце не прадстаўленая.

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных выступіў з камэнтаром у сувязі з правядзеньнем 12-13 красавіка ў Вашынгтоне саміту ў пытаньнях ядзернай бясьпекі.

МЗС крытыкуе Вашынгтон у сувязі з тым, што на саміт у пытаньнях ядзернай бясьпекі не былі запрошаныя прадстаўнікі Беларусі. “Сэлектыўны падыход Вашынгтону да запрашэньня дзяржаваў выклікае недаўменьне і носіць контарпрадуктыўны характар”, – гаворыцца ў камэнтары, http://mfa.gov.by/ru/press/news/de150bfe4244dc76.html">зьмешчаным на сайце МЗС.

Андрэй Савіных нагадвае, што Беларусь першая і добраахвотна адмовілася ад стратэгічнага ядзернага наступальнага патэнцыялу, унёсшы тым самым вялікі ўклад у справу раззбраеньня.

У саміце бяруць удзел 47 дзяржаваў.

Вашынгтонскі саміт у пытаньнях ядзернай бясьпекі зьяўляецца адным з асноўных элемэнтаў доўгатэрміновай праграмы Барака Абамы па пазбаўленьні сьвету ад ядзерных узбраеньняў. Абама лічыць, што гэты працэс павінен уключаць у сябе паступовае раззбраеньне ядзерных дзяржаў, рашучыя крокі па скарачэньні ядзерных арсэналаў і неадкладныя меры па забесьпячэньні кантролю над запасамі плютонію і ўзбагачанага ўрану, які грае ключавую ролю ў стварэньні ядзернай зброі. Апошні пункт зьяўляецца тэмай гэтага саміту.

Барак Абама і Віктар Януковіч

Адной з першых важных навін саміту стала паведамленьне прэс-сакратара Белага дому пра дасягнутую з Украінай дамоўленасьць, паводле якой Кіеў да 2012 году ліквідуе свае запасы ядзерных матэрыялаў, прыдатныя для стварэньня некалькіх адзінак ядзернай зброі. Праўдападобна, гэтыя матэрыялы будуць перапраўленыя ў Расею ці ў ЗША. Барак Абама і Віктар Януковіч па выніках сустрэчы зрабілі агульную заяву, у якой Абама ацаніў гэтае пагадненьне як гістарычнае і паабяцаў, што ў яго рэалізацыі ЗША акажуць Украіне тэхнічную і фінансавую падтрымку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG