Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарамета дапыталі па месцы прапіскі "Беларускага партызана"


Павал Шарамет
Павал Шарамет

На даручэньне МУС Беларусі 8 красавіка ва Ўпраўленьні ўнутраных спраў падмаскоўнага горада Даўгапрудны быў дапытаны журналіст Павал Шарамет.


Допыт перадусім тычыўся абставінаў дзейнасьці заснаванага Шараметам сайту “Беларускі партызан” (сайт зарэгістраваны якраз у Даўгапрудным). Таксама пыталіся пра некаторых беларускіх міліцыянтаў, якія зьехалі зь Беларусі.

Сам Павал Шарамет удакладніў, што фармальна яго дапытвалі як сьведку па так званай "справе паляўнічых" — у прыватнасьці, як сьведку па ўзбуджанай Гомельскім УУС справе аб паклёпе ў адносінах да былога начальніка ўпраўленьня КДБ вобласьці генэрала Каржа.

У запыце, які прыйшоў зь Менску, былі пазначаныя некалькі тэматычных блёкаў пытаньняў. Першы тычыўся функцыянаваньня сайту “Белорусский партизан” і мэханізму выстаўленьня на яго матэрыялаў. Другі — публікацыі на згаданым сайце, а таксама на сайце charter97.org артыкулаў па "паляўнічай справе". Вялікі блёк прысьвечаны капітану міліцыі Вячаславу Дудкіну, які ўцёк зь Беларусі і зь якім праз электронную пошту летась кантактаваў Шарамет.

Сам Павал Шарамет на сайце “Белорусский партизан” піша, што, наколькі мог, задаволіў цікаўнасьць сілавікоў, але пры гэтым ён перакананы: нібыта "паклёп" на Каржа — гэта шырма для спэцапэрацыі КДБ супраць незалежных журналістаў і інтэрнэт-рэсурсаў. І калі беларускія ўлады і надалей будуць так настойліва перашкаджаць працаваць, Шарамет гатовы "падарыць" сайт людзям, якія зробяць яго яшчэ больш яскравым і вострым: "Такая працэдура займае 5 хвілін часу", — падкрэсьліў журналіст па выніках допыту.

Нагадаем, тыдзень таму амбасада Беларусі ў Маскве паведаміла, што Павал Шарамет пазбаўляецца беларускага грамадзянства на той падставе, што ў яго ўжо ёсьць грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG