Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павел Шарамет выкліканы на допыт ў праваахоўныя органы Расеі на запыт МУС Беларусі. Ён павінен даць тлумачэньні ў сувязі са справай аб паклёпе, якая заведзеная ў Беларусі пасьля некалькіх публікацый у незалежных СМІ аб былым начальніку гомельскага УКДБ Івану Каржы.


Запыт паступіў у Маскву на гэтым тыдні. Павел Шарамет выкліканы на допыт як стваральнік сайту "Беларускі партызан». "Я ніколі ні ад каго не хаваўся. Мае каардынаты не мяняліся ўжо 10 гадоў і ёсьць, напэўна, ва ўсіх, каму яны патрэбныя. Вядома, я пайду на допыт і распавяду усё, што ведаю па справе аб чэкістах і міліцыянтах у Беларусі. Хоць ведаю я вельмі мала, на жаль ", - заявіў сайту "Беларускі партызан” Павал Шарамет.
XS
SM
MD
LG