Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт у абарону журналістаў змагаецца за правы Шарамета


Павал Шарамет

Павал Шарамет

Камітэт у абарону журналістаў заклікаў ўлады Беларусі вярнуць беларускае грамадзянства журналісту Паўлу Шарамету.


Гэтая міжнародная няўрадавая арганізацыя са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку просіць кіраўніцтва Беларусі не пазбаўляць папулярнага журналіста беларускага пашпарта і дазволіць яму ў любы час наведваць сваю родную краіну.

У адмысловай заяве ўказваецца, што такое рашэньне ёсьць чарговым зьвяном у доўгім ланцугу афіцыйнай помсты Паўлу Шарамету, які ў адказ на крытыку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ўжо падвяргаўся турэмнаму зьняволеньню, нападам і правакацыям з боку ўладаў. “Гэтаму павінен быць пакладзены канец раз і назаўсёды”, -- гаворыцца ў адкрытым лісьце Камітэту ў абарону журналістаў.

Нагадаем, 30 сакавіка Павел Шарамет расказаў, што атрымаў уведамленьне з амбасады Беларусі ў Маскве аб тым, што ён пазбаўляецца беларускага грамадзянства. Падставай нібыта тое, што Шарамет ужо мае грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі. Сам журналіст лічыць рашэньне аб пазбаўленьні яго беларускага грамадзянства палітычна матываваным.

Камітэт у абарону журналістаў амаль тры дзясяткі гадоў займаецца абаронай правоў журналістаў, зьбіраючы па ўсім сьвеце інфармацыю аб рэпрэсіях супраць прадстаўнікоў мас-мэдыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG