Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будаваць беларускую АЭС цяпер прапануюць і французам


Areva будуе АЭС у Фінляндыі
Areva будуе АЭС у Фінляндыі

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка прапанаваў французскай кампаніі "Areva" прыняць удзел у будаўніцтве беларускай АЭС.


"Мы ведаем пазыцыі паважаных французскіх кампаній і мяркуем магчымы ўдзел кампаніі" Areva "у рэалізацыі такога праекту. Дзьверы адчыненыя", – заявіў Сямашка ў Менску на сустрэчы з дзяржсакратаром МЗС Францыі П'ерам Лелушам.

Паводле агенцтва "Інтэрфакс-Захад", Сямашка паведаміў, што Беларусь рэалізуе разьлічаную на 10 гадоў праграму мадэрнізацыі энэргетыкі коштам 32 млрд. даляраў, у якой ёсьць месца для французскага бізнэсу "ад самых малых праектаў да самага буйнога, які Беларусь плянуе рэалізаваць – будаўніцтва АЭС".

Як заявіў журналістам у Менску намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі, Беларусь і Францыя зацікаўленыя ў разьвіцьці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі, транспарту, перапрацоўчай прамысловасьці і машынабудаваньня.

У прыватнасьці, па словах Варанецкага, "вялізныя магчымасьці" двухбаковага супрацоўніцтва існуюць у сфэры энэргетыкі, транспарту, транзыту, сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасьці, аўтамабілебудаваньня.

Варанецкі распавёў пра цікавасьць французскай боку да супрацоўніцтве ў рамках падрыхтоўкі Беларусі да правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе. Ён удакладніў, што гаворка ідзе аб стварэньні транспартнай інфраструктуры, гасьцініц, сыстэмаў бясьпекі.

П. Лелуш паведаміў, што Беларусь і Францыя прыйшлі да высновы аб неабходнасьці стварэньня сумеснай камісіі, якая будзе вырашаць пытаньні разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва. Ён удакладніў, што з беларускага боку камісію ўзначаліць першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка, адказны чыноўнік з французскай боку будзе вызначаны рашэньнем прэзыдэнта Францыі. "Ідэя заключаецца ў тым, каб вакол двух сур'ёзных чыноўнікаў сабраць адказныя асобы за кожны прамысловы сэктар", – сказаў П. Лелуш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG