Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва хоча апярэдзіць Беларусь і Расею з пабудовай АЭС


Калі Літва паспяхова ажыцьцявіць праект па будаўніцтве новай Вісагінскай атамнай электрастанцыі, то могуць зьмяніцца пляны Расеі і Беларусі, зьвязаныя з будаўніцтвам АЭС ля мяжы зь Літвой, сказаў у чацьвер у інтэрв'ю Žinių radijas прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс.


Як паведамляе літоўскі рэсурс delfi, Кубілюс зазначыў, што такую выснову можа зрабіць пасьля ягонай размовы з прэм'ер-міністрам Расеі Уладзімерам Пуціным, якая адбылася на мінулым тыдні.

"З размовы з Пуціным, магу сказаць, я зрабіў просты вывад – калі мы будзем будаваць, а мы гэта сапраўды робім і будуем АЭС, то, на маю думку, пляны Расеі і Беларусі на будаўніцтва АЭС могуць зьмяніцца",– сказаў прэм'ер-міністар Літвы.

Расея плянуе пабудаваць у Калінінградскай вобласці АЭС, якая пачне дзейнічаць з 2016 года. Аб сваёй АЭС кажуць і ўлады Беларусі. Літва сёлета спадзяецца знайсьці стратэгічнага інвэстара, які будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве Вісагінскай АЭС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG