Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест агітацыйнай кампаніі — адпачываць у санаторый


Дзейны сябра прэзыдыюму Віцебскага абласнога савету дэпутатаў Георгі Мурашка, які зноў балятуецца і ў абласны, і ў раённы саветы, адмовіўся ад выступу па абласным радыё.

Выступ меўся адбыцца 3 красавіка, але спадар Мурашка зьехаў у санаторый і не зьбіраецца перапыняць адпачынак. Некаторыя жыхары Талачына, дзе ён працуе намесьнікам старшыні райвыканкаму, гавораць, што чыноўнік, напэўна, спадзяецца на так званы «адміністрацыйны рэсурс».

Дарэчы, час выступаў кандыдатаў у дэпутаты аблсавету разьмеркавалі такім чынам, што старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў зможа выкарыстаць свае 4 хвіліны эфірнага часу толькі ў самы апошні дзень агітацыйнай кампаніі, 24 красавіка. Гэты тэрмін яму прызначыла выбарчая камісія. Тым часам за 5 дзён да выбараў ужо распачнецца датэрміновае галасаваньне, так што кандыдаты ня будуць мець роўных правоў.
XS
SM
MD
LG