Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянал-бальшавікі пікетавалі Мінюст


Актывісты незарэгістраванай у Беларусі Нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП) 19 сакавіка правялі каля будынку Міністэрства юстыцыі ў Менску акцыю «супраць недапушчэньня да ўдзелу ў палітыцы незалежных грамадзкіх арганізацый».

Акцыя прайшла каля цэнтральнага ўваходу ў Мінюст на вуліцы Калектарнай. Шэсьць чалавек з расьцяжкай «Забараняецца забараняць» стаялі каля Мінюсту, выкрыкваючы лёзунгі «Свабоду аб’яднаньняў!», «Мы вас навучым Канстытуцыю любіць!», «Канстытуцыя — або рэвалюцыя!». Удзельнікі акцыі таксама раскідалі ўлёткі і падпалілі некалькі піратэхнічных прыстасаваньняў, якія выкідвалі іскры агню.

Ва ўлётках зазначаецца, што нацыянал-бальшавікі «выказваюць рэзкі пратэст супраць парушэньня прадугледжаных Канстытуцыяй правоў, у прыватнасьці, на свабоду меркаваньняў, перакананьняў і аб’яднанняў». Удзельнікі акцыі запатрабавалі адмены «непублічнай цэнзуры» пры рэгістрацыі партый і грамадзкіх арганізацый, а таксама спрашчэньня працэдуры іх рэгістрацыі.

Акцыя доўжылася ня больш як пяць хвілін і не прыцягнула ўвагі праваахоўных органаў. З будынку Мінюста да пікетчыкаў ніхто ня выйшаў, у тым ліку і супрацоўнікі аховы будынку, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG