Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без вэнэсуэльскай нафты НПЗ “перасыхаюць”


Падчас сустрэчы ў Каракасе прэзыдэнтаў Вэнэсуэлы і Беларусі дасягнутая прынцыповая дамоўленасьць аб пастаўках на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы вэнэсуэльскай сырой нафты.

Цяпер НПЗ у Наваполацку і Мазыры нясць вялікія страты з-за скарачэньня перапрацоўкі нафты. Паводле афіцыйнай статыстыкі, цягам студзеня-лютага 2010 году нафтаперапрацоўчая прамысловасьць Беларусі зьнізіла аб’ём вытворчасьці больш чым на 40% у параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у лютым гэтага году вытворчасьць зьменшылася на 25% у параўнаньні з папярэднім месяцам і амаль на 45% на тле лютага 2009 году.

Адпаведна, па выніках двух першых месяцаў 2010-га на 31% зьнізілася і вытворчасьць аўтамабільнага бэнзіну ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась; дызэльнага паліва -- на 37%, мазуту -- на 36%, пячнога паліва -- на 21%.

Уласна аб’ём здабычы нафты ў Беларусі за студзень-люты скараціўся больш чым на 2% ў параўнаньні з двума першымі месяцамі летась.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG