Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларускіх НПЗ мінімальная загрузка


Загрузка ААТ "Нафтан" (Наваполацак) і ААТ "Мазырскі НПЗ" застаецца мінімальнай - на узроўні 15-16 тысячаў тонаў на суткі.

Пра гэта паведамляе крыніца Інтэрфаксу ў нафтаперапрацоўчай галіне.

"Унясеньне пратакола ў Дзярждуму РФ не стала сыгналам для расейскіх экспарцёраў пра пастаўкі ў поўным аб'ёме ", - заявіў суразмоўца.

Ён канстатаваў, што, як і на пачатку лютага, пастаўшчыкі працягваюць афармляць маршрутныя тэлеграмы на прапампоўку нафты ў памеры, скарэктаваным з улікам кошту, у якую уваходзяць 100% мыты, нягледзячы на мытнае афармленьне бязмытавых паставак ад 1 лютага.

Суразмоўца адзначыў, што такім чынам расейскія экспартэры страхуюцца, пакуль не пачне дзейнічаць пратакол пра умовы гандлю нафтай з Беларусьсю.

Падпісаны 27 студзень дакумэнт павінен пачаць дзейнічаць пасьля таго, як бакі абмяняюцца спавешчаньнямі, што ўнутрыдзяржаўныя працэдуры завершаныя. Гэта павінна адбыцца не пазьней за 15 лютага.

У Беларусі пратакол плянуецца зацьвердзіць рашэньнем кіраўніка дзяржавы. "Праект указа пра зацьвярджэньне пратаколу падрыхтаваны", - заявіў суразмоўца.

Дзярждума і Савет Фэдэрацыі Расеі павінны 12 лютага ратыфікаваць пратакол, які уносіць зьмены ў пагадненьне паміж урадам РФ і урадам Беларусі .

Паводле пратаколу, мытай ня будзе адкладацца нафта, якая будзе экспартавацца з Расеі для унутраных патрэбаў Беларусі.

На астатнюю нафту будзе накладацца стандартная экспартная мыта.

Рэзкае зьніжэньне аб'ёмаў нафтаперапрацоўкі ў Беларусі у студзені 2010 зьвязана з працяглымі перамовамі пра умовы паставак нафты з Расеі.

Пагадненьне пра новыя умовы бакі падпісалі 27 студзеня 2010 міжурадавага пратакола.

У студзені 2010 загрузка кожнага з двух беларускіх НПЗ складала 19-20 тыс. тон на суткі, супраць 30-31 тыс. тон у сьнежні 2009 года.

Пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў спадзяецца, што беларускі і расейскія бакі ў патрэбныя тэрміны правядуць унутрыдзяржаўныя працэдуры і пратакол пачне дзейнічаць.

Сурыкаў адзначае: прадугледжаныя пратаколам пастаўкі 6,3 мільёнаў тонаў бязмытавай нафты "могуць быць нармальна разьмеркаваныя паміж перапрацоўшчыкам нафты, каб даваць нейкую эканамічную выгаду пры дадатковай перапрацоўцы нафты, якая пастаўляецца па сусьветнай цане".

"Патрэбныя разумныя падыходы, бо дадатковых аб'ёмаў бяспошліннага пастаўкі нафты няма і ня будзе ", - падкрэсьліў амбасадар РФ у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG