Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаліба: Праца НПЗ стане нерэнтабэльнай


Барыс Жаліба

Барыс Жаліба

Паводле эканаміста Барыса Жалібы, нафтавае пагадненьне ад 27 студзеня падпісанае на расейскіх умовах.

Ён нагадвае, што беларускі бок імкнуўся падвысіць бязмытны аб’ём нафты да 8-9 мільёнаў тон, аднак Расея пакінула 6,3 мільёна тон.

“Тое, што астатняя нафта будзе ўключаць у сваю цану экспартнае мыта, робіць працу нашых НПЗ у Наваполацку і Мазыры нерэнтабэльнай, нявыгаднай. Асабліва гэта тычыцца продажу нафтапрадуктаў на беларускім рынку. Такія ўмовы, такая дарагая нафта проста нанясе ўдар па беларускай эканоміцы”.

Паводле Б.Жалібы, трэба так будаваць эканоміку, каб Беларусь была ў стане аплачваць рынкавыя кошты і па нафце, і па газе.

“Маўляў, нібыта мы з Расеяй саюзьнікі і нам будзе вечна паступаць танная нафта і газ. Гэты падыход пасадзіў нашу эканоміку на расейскую іголку. А цяпер нам давядзецца перажываць вельмі цяжкія часы, бо траціна валютных паступленьняў у краіну ідзе менавіта за кошт продажу нафтапрадуктаў. І як іх вырабляць, калі вытворчасьць стане нерэнтабэльнай?”
XS
SM
MD
LG