Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутачная загрузка перапрацоўчых магутнасьцяў ААТ “Нафтан” складае на раніцу 15 лютага па-ранейшаму каля 60%, паведамляе Інтэрфакс.

Прадпрыемства перапрацоўвае 19 – 20 тысяч тон нафты ў суткі (у сьнежні 2009 года перапрацоўвала 30 – 31 тысячу тон у суткі, што складае 100% загрузкі).

Расейскія кампаніі пакуль не пачалі пастаўку бязмытнай нафты ў поўным аб’ёме, нягледзячы на тое, што беларуска-расейскі пратакол аб умовах паставак нафты падпісаны прэзыдэнтамі абедзьвюх краінаў.

У пятніцу прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку пра зьніжэньне загрузкі НПЗ.

XS
SM
MD
LG