Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрусь Цянюта зьвярнуўся ў пракуратуру


Андрусю Цянюта

Андрусю Цянюта

Салдат-апазыцыянэр, актывіст “Маладога фронту” Андрусь Цянюта зьвярнуўся ў міжгарнізонную пракуратуру са скаргай на камандаваньне віцебскай вайсковай часткі.


Хлопец паведамляе ў скарзе, што камандзіры не пусьцілі яго зарэгістраваць ініцыятыўную групу на выбарах у мясцовыя саветы.

Андрусь Цянюта некалькі разоў падаваў рапарты камандаваньню віцебскай дэсантнай вайсковай часткі аб сваім жаданьні вылучацца кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах. Але яго некалькі разоў прымусілі перапісваць рапарты, а потым далі адмоўны адказ.
XS
SM
MD
LG