Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Эўрабачаньне-2010” паедуць невядомыя артысты


Беларусь на міжнародным конкурсе «Эўрабачаньне-2010» у Осла прадставіць гурт «Тры плюс два», паведамляе БЕЛТА. Гэты гурт быў адмыслова створаны для ўдзелу ў праекце «Музычны суд» з удзельнікаў праекту ОНТ «Новыя галасы Беларусі».

Пераможцу абіралі з 41 прэтэндэнта. У «Музычным судзе» гурт «Тры плюс два» перамог, журы ацаніла яго выступленьне ў 89 балаў. Квінтэт, у складзе якога малавядомыя музыкі Юлія Шышко, Алена і Нінэль Карповічы, Арцём Міхаленка і Егіязар Фарашан, выканае песьню Леаніда Шырына і Юрыя Вашчука «Far Away».

Рэзэрвовым прадстаўніком Беларусі на конкурсе будзе ALEKS зь песьняй «How can it be?»

Фінал «Эўрабачаньня» адбудзецца 29 траўня ў Осла.

XS
SM
MD
LG