Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандзлік папярэдзіў Менск пра магчымую ізаляцыю


У інтэрвію польскім мэдыям кіраўнік міжнароднага аддзелу канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Марыюш Гандзлік зьвярнуўся да ўладаў Беларусі адносна правоў нацыянальных меншасьцяў і правоў чалавека. Паводле ягоных слоў, Менск мусіць зрабіць выбар: або павага да гэтых правоў, або ізаляцыя.

Міністар падкрэсьліў, што апошнія падзеі ў Івянцы — не адзінкавы прыклад парушэньня правоў этнічных палякаў у Беларусі.

“Гэта частка шырэйшай праблемы, якая трывае ўжо доўгі час”, — нагадаў Марыюш Гандзлік. — “Улады парушаюць нормы, вызначаныя Радай Эўропы і АБСЭ”.

Паводле Гандзліка, Варшава будзе адстойваць правы польскай меншасьці, у тым ліку на форуме Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG