Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валэнса гатовы выступіць пасярэднікам у перамовах зь Менскам


Лех Валенса

Лех Валенса

Пра гэта ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, колішні прэзыдэнт Польшчы і лідэр руху “Cалідарнасьць” Лех Валэнса заявіў у інтэрвію Польскаму радыё ў Гданьську.

Валэнса лічыць, што ён мог бы крыху зьмякчыць тую няпростую сытуацыю з польскай меншасьцю, якая назіраецца цяпер у Беларусі.

Валэнса таксама выказаў жаль у зьвязку з тым, што канцэпцыя прыцягненьня Беларусі бліжэй да Эўропы не прынесла плёну. Паводле ягоных слоў, “няма нічога дзіўнага, што прэзыдэнт Лукашэнка адварочваецца цяпер ад ЭЗ і Польшчы”

“Я хацеў, каб Польшча ўступіла ў НАТО і Эўразьвяз разам зь Беларусьсю і Ўкраінай. Калі б Эўропа больш мэтанакіравана займалася працэсам пашырэньня ад самага пачатку, дапамагаючы Беларусі ажыцьцявіць яе памкненьні адносна ЭЗ, Лукашэнка быў бы цяпер нашмат большым прыхільнікам ЭЗ”, — сказаў Валэнса.

У размове з журналістамі Лех Валэнса адмовіўся даць адказ на пытаньне, што канкрэтна павінны зрабіць у цяперашняй сытуацыі польскія ўлады.

Тым часам сытуацыю вакол СПБ плянуецца абмеркаваць у наступны панядзелак на Радзе міністраў ЭЗ. У Брусэль на гэтае паседжаньне маюць прыехаць старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і апазыцыйны лідэр Аляксандар Мілінкевіч.
XS
SM
MD
LG