Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2010-м плянуецца акцыянаваць 128 прадпрыемстваў


«У плян прыватызацыі ўключаны такія буйныя прадпрыемствы як рэспубліканскае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства „Аршанскі льнокамбінат“, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства „Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне“, рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства „Магілёўскі завод“ Строммашына», — адзначыў у інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-Захад» старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Георгі Кузьняцоў.

У 2009 годзе трэба было прыватызаваць 167 аб’ектаў дзяржаўнай уласнасьці.

«За год рэфармавана 169 прадпрыемстваў рэспубліканскай уласнасьці. На базе рэфармаваных прадпрыемстваў створана 108 ААТ», — удакладніў Кузьняцоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG