Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея ахаладзела да “Нафтану”


«Нафтан»

«Нафтан»

Падчас нафтавых перамоваў у Маскве пытаньне ўдзелу расейскіх кампаній у прыватызацыі «Нафтану» не абмяркоўвалася.

Пра гэта сказаў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка, перадае БелТА. Раней пра гатоўнасьць стаць акцыянэрамі прадпрыемства заяўлялі «Роснефть» і «Лукойл». Аднак апошнім часам «расейскі бок ахаладзеў у сваіх прапановах. Але калі яны захочуць, мы не загортваем гэтую кнігу».

Праграма пашырэньня супрацоўніцтва паміж Расеяй і Беларусьсю ў паліўна-энэргетычнай сфэры прадугледжвае прыход расейскага інвэстара на «Нафтан», аднак на ўмовах беларускага боку.

Таксама Ўладзімер Сямашка сказаў, што беларускія прадпрыемствы павінны ствараць уласную аўтазаправачную сетку за мяжой, для пачатку — у Расеі і ва Ўкраіне. АЗС найперш можна разьмясьціць у сумежных Бранскай, Чарнігаўскай, Жытомірскай абласьцях. Гэта дазволіць павялічыць выручку на 20—30%.

Для будоўлі АЗС плянуецца скарыстаць кітайскі міждзяржаўны крэдыт.

XS
SM
MD
LG