Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны пракурор высьвятляў пра здароўе Аўтуховіча


Рыгор Васілевіч

Рыгор Васілевіч

Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч даслаў адказ на пытаньне «Свабоды», як аказваецца мэдычная дапамога Мікалаю Аўтуховічу ў сьледчым ізалятары.

20 сьнежня падчас справаздачнай прэс-канфэрэнцыі пракуратуры сп. Васілевіч паабяцаў высьветліць гэтае пытаньне.

Паводле даведкі, 10 сьнежня 2009 году Мікалай Аўтуховіч зьвярнуўся да стаматоляга па замену мэтала-керамічных пратэзаў. 21 сьнежня яго пракансультаваў артапэд.

Згодна з заключэньнем спэцыяліста тэрміновых паказаньняў для замены зубных пратэзаў у Аўтуховіча няма. Яму рэкамэндавалі выдаліць яшчэ два зубы. Паводле даведкі 11 студзеня Мікалай Аўтуховіч адмовіўся ад такога лекаваньня.

XS
SM
MD
LG