Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: міліцыянты не аддалі актывістам забраныя сьцягі


Валеры Раманенка
Валеры Раманенка

У Першамайскі РАУС выклікалі Валера Раманенку, затрыманага 15-га студзеня і абвінавачанага ў адміністрацыйным парушэньні. Яму паабяцалі аддаць чатыры забраныя бел-чырвона-белыя сьцягі, але не аддалі.

Пра забраныя падчас затрыманьня сьцягі гаворку завялі самі міліцыянты — калі прынесьлі позву ў пастарунак, то паабяцалі, што аддадуць забраную маёмасьць. Аднак старшы ўчастковы маёр Баброў, які апытваў Валера Раманенку, сьцягі не аддаў, сказаўшы, што гэта здарыцца цяпер толькі праз тры тыдні.

Актывіст кажа, што сьцягі ў яго забралі незаконна: міліцыянты нават ня склалі пра гэта пратакол, толькі заявілі, што будуць правяраць, ці ня тычацца яны крымінальнай справы сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі, які 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы.

Сёньня ў райаддзеле міліцыі старшы ўчастковы запісваў паказаньні апазыцыянэра і пытаўся, дзе той узяў сьцягі і на якія мэты яны прызначаліся.

На думку экс-палітвязьня Сяргея Парсюкевіча, які таксама працаваў раней у міліцыі, супраць Валера Раманенкі міліцыянты могуць распачаць яшчэ адну справу, цяпер ужо непасрэдна зьвязаную з выкарыстаньнем сьцягоў. Альбо проста не аддадуць іх гаспадару і зьнішчаць, такім чынам спрабуючы прадухіліць вулічныя акцыі.

Пасьля затрыманьня 15-га студзеня супраць Валера Раманенкі распачалі адміністрацыйную справу нібыта за знаходжаньне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане. Амаль трое сутак да суду актывіст мусіў правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня, бо міліцыянты не адпусьцілі яго на выходныя дахаты. Суд распачаўся 18 студзеня, і перанесены на 2 лютага, бо падсудны заявіў, што будзе шукаць адваката.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG