Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд на Галаванем і Раманенкам перанесьлі на 2 лютага


Судзьдзя Першамайскага суду Віцебска Кісьмярошкіна адклала разгляд справаў пасьля таго, як Алесь Галавань і Валер Раманенка запатрабавалі адвакатаў.

Хлопцаў затрымалі 15 студзеня. Двое сутак да суду яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Міліцыянты склалі пратакол, што Галавань і Раманенка, нібыта, былі нападпітку.

Пры гэтым у Раманенкі сканфіскавалі чатыры бел-чырвона-белых сьцягі.
XS
SM
MD
LG