Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Польшча гатовыя падпісаць дамову пра бязьвізавы памежны рэжым


Беларусь і Польшча ўзгаднілі апошнія нюансы пагадненьня пра бязьвізавы памежны рэжым, паведамляе «Эўрарадыё» са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Польшчы. Да нядаўняга часу бакі дамаўляліся, наколькі далёкія сваякі тых людзей, якія жывуць у памежнай зоне, змогуць карыстацца бязьвізавым уездам. Зараз дакумэнт практычна гатовы, чакаецца візыт высокапастаўленых асобаў адпаведнага ўзроўню.

Мяркуецца, што беларусы з памежнай зоны змогуць езьдзіць у польскае памежжа па адмысловых дазволах, якія будуць каштаваць 20 эўра (а не 60 эўра, як шэнгенская віза).

Дарэчы, на пачатак лютага перанесены з раней заплянаванага на 15 студзеня візыт міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Варшаву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG