Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зарэгістраваныя 1 583 міжнародныя назіральнікі


Цэнтравыбаркам Украіны зарэгістраваў 1 583 афіцыйных міжнародных назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах, якія прызначаныя на 17 студзеня.

Пра гэта «Інтэрфаксу» заявіла сябра ЦВК Юлія Швец на паседжаньні камісіі.

8 студзеня на сваім паседжаньні ЦВК зарэгістраваў яшчэ 578 міжнародных афіцыйных назіральнікаў.

Ад Беларусі зарэгістравалі 3 назіральнікаў, ад Вугоршчыны — 2, ад Эстоніі — 4, ад Міжпарлямэнцкай Асамблеі краін-удзельніц СНД — 8, 526 — ад Эўрапейскай сеткі арганізацый па назіраньні за выбарамі ENEMO, а таксама 38 назіральнікаў ад Міжнароднай грамадзкай арганізацыі спрыяньня разьвіцьцю выбарчых тэхналёгій «За справядлівыя выбары».

Тым часам Міністэрства фінансаў і Дзяржаўнае казначэйства пачалі фінансаваць выдаткі на падрыхтоўку прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў сябра ЦВК Міхаіл Ахендоўскі:

«Бюджэтнае фінансаваньне 2010 году толькі пачата. Тыя выдаткі, якія неабходна будзе ажыцьцявіць у 2010 годзе, у асноўным пачнуцца з наступнага тыдня».

XS
SM
MD
LG