Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз 10 дзён ва Ўкраіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Аналітыкі лічаць, што ў другі тур выйдуць прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка і лідэр апазыцыі Віктар Януковіч. Апроч іх на пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць прэзыдэнт Віктар Юшчанка, Анатоль Грыцэнка, Алег Цягнібок ды іншыя кандыдаты.


Цэнтральная выбарчая камісія на сваім паседжаньні зацьвердзіла суму на фінансаваньне выбарчай кампаніі ў 969,6 мільёнаў грыўняў.
На выдаткі самога Цэнтрвыбаркаму зацьверджана 22 мільёны 646 тысяч грыўняў, акруговых камісій — 462 мільёны 268 тысяч, на правядзеньне паўторнага галасаваньня — 458 мільёнаў 800 тысяч грыўняў, перадае «Інтэрфакс».

Сродкі на правядзеньне выбараў павінны выдаць міністэрства фінансаў і казначэйства. Закон жа аб дзяржаўным бюджэце на 2010 год пакуль не зацьверджаны.

Выбары прызначаныя на 17 студзеня.

Журналісты ўкраінскай службы Радыё Свабода запыталіся людзей у розных рэгіёнах Украіны, чаго яны хочуць ад новага прэзыдэнта.

Глядзець слайд-шоў:



Апытаньне ў Кіеве. Расея ці Захад?

XS
SM
MD
LG