Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Золатавалютныя рэзэрвы — 5,6 млрд даляраў


Нацыянальны банк

Нацыянальны банк

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы (золатавалютныя рэзэрвы) Беларусі, разьлічаныя паводле стандартаў МВФ, павялічыліся ў сьнежні на 1,531 мільярда даляраў (22,9%) і склалі на 1 студзеня 2010 году 5,6449 млрд. даляраў.

У Беларусь паступіла 1,5 млрд. даляраў. У сьнежні Беларусь атрымала частку крэдыту МВФ на суму 688 мільёнаў даляраў, а таксама пазыку Ўсясьветнага банку на 200 млн. даляраў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Нацыянальным банку.

Урад Беларусі таксама прыцягнуў крэдыт на 6 млрд. расейскіх рублёў (каля 200 млн. даляраў) ад чатырох банкаў Расеі.

У апошнім месяцы 2009 году ў Беларусь таксама паступілі 281 млн. даляраў ЗША ад продажу «БПС-банку» і чарговыя 100 млн. даляраў ад продажу ЗАТ «Бэст».

Паводле прагнозаў Нацбанку, за 2010 год золатавалютныя рэзэрвы Беларусі могуць павялічыцца на 2 млрд. даляраў.

Паводле мэтодыкі МВФ, міжнародныя рэзэрвы Рэспублікі Беларусь вызначаюцца як высокаліквідныя замежныя актывы, якія складаюцца з манэтарнага золата, спэцыяльных правоў пазыкі Беларусі ў МВФ, рэзэрвовай пазыцыі краіны ў МВФ і валютных рэзэрваў. Яны могуць быць апэратыўна выкарыстаны на валютных рынках для стабілізацыі курсу нацыянальнай валюты, фінансаваньня ўрадам імпарту тавараў і паслугаў, разьлікаў па пагашэньні і абслугоўваньні дзяржаўнага зьнешняга доўгу, а таксама на іншыя мэты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG