Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франка Вячорку пакаралі за онлайн-канфэрэнцыю на «Свабодзе»


Франак Вячорка

Франак Вячорка

Бацька Франка Вінцук Вячорка паведаміў «Свабодзе», што ад крыніцаў у Мазыры даведаўся пра «калектыўнае асуджэньне» онлайн-канфэрэнцыі --> ttp://www.svaboda.org/discussion/1/116377.html свайго сына на Радыё Свабода.

Афіцэраў вайсковай часткі абурыла, што захворваньне салдат на каросту стала вядома шырокаму колу грамадзкасьці.

На сходзе салдатам паведамілі, што па віне Франка Вячоркі ажно да сакавіка нікога не адпусьцяць у звальненьне і не дазволяць сустрэцца са сваякамі і сябрамі.

Франка пакаралі 7 пазачарговымі нарадамі.

Акрамя гэта, аднавілі ягоную інфармацыйную ізаляцыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG