Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Дзядам” загадана байкатаваць Франка Вячорку


Франак Вячорка адказаў на ўсе пытаньні ўдзельнікаў онлайн-канфэрэнцыі на вэб-сайце Радыё Свабода. “Па прыбыцьці ў часьць мяне чакаў сюрпрыз: псыхоляг батальёну старэйшы лейтэнант Казак забараніў "дзядам" і сяржантам са мной размаўляць", паведаміў Франак.


Прачытаць адказы можна ТУТ.

У інтэрвію Радыё Свабода Франак Вячорка сказаў:

Вячорка: “Па прыбыцьці ў часьць мяне чакаў сюрпрыз: псыхоляг батальёну старэйшы лейтэнант Казак забараніў "дзядам" і сяржантам са мной размаўляць; такім чынам, мне абвясьцілі байкот. Якая прычына -- я ня ведаю. Але таксама я атрымаў шэраг віншаваньняў, паштовак, якія прыйшлі за час майго знаходжаньня ў шпіталі, сярод іх - віншаваньне з Польшчы, падпісанае вайскоўцамі 18-ай эскадры штурмавых верталётаў. Гэта асабліва прыемна, улічваючы, што я служу ў войсках супрацьпаветранай абароны”.


Нагадаем, што ва аўторак Франка Вячорку тэрмінова выпісвалі са шпіталя. Да яго прыйшла загадчыца аддзяленьня і патлумачыла прычыну тэрміновай выпіскі. Франак паведаміў, што рашэньне было прынятае пасьля таго, як яны ўбачылі на сайце Радыё Свабода абвестку пра ягоны ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі. Яму сказалі, што, калі б ён”сядзеў ціха”, то прабыў бы ў шпіталі да канца тыдня.

Франак Вячорка трапіў у мазырскі шпіталь разам зь некалькімі салдатамі з дыягназам кароста. Гэта адбылося літаральна праз пару тыдняў пасьля выпіскі са шпіталю пасьля грыпу. Хлопец казаў, што прычынай каросты стала антысанітарыя, адсутнасьць гарачай вады і абыякавае стаўленьне да здароўя салдатаў з боку камандаваньня часткі.
XS
SM
MD
LG