Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькоў прывялі на ялінку да сваіх дзяцей-сіротаў


Сёньня ў Гомельскім палацы творчасьці дзяцей і моладзі ладзілася незвычайнае пераднавагодняе сьвята: «У новы год — адной сям’ёй».

На яго запрасілі выхаванцаў дзіцячага дому й школы-інтэрнату для сіротаў — хлопчыкаў і дзяўчынак ад 5 да 17 гадоў. Заадно гарадзкая ўправа працы, занятасьці й сацыяльнай абароны, якая ініцыявала імпрэзу, паклікала сюды іхніх татаў і мацярок, якія пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Апошніх суправаджалі прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, дзе яны атрымалі працу, каб сплачваць выдаткі на ўтрыманьне сваіх дзяцей у сацыяльных установах.

Як апавядаюць відавочцы, сьвята было павучальным і шчымлівым. Дзеці выступалі на сцэне, атрымлівалі падарункі. Бацькі выглядалі ніякавата. Дарэчы, яны маглі атрымаць на сьвяце кансультацыі юрыстаў і псыхолягаў.

Арганізатары імпрэзы маюць спадзеў, што сумеснае сьвята дапаможа аднавіць стасункі паміж бацькамі й дзецьмі, павысіць адказнасьць дарослых за лёс нашчадкаў.
XS
SM
MD
LG