Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыты ліст да кіраўніцтва Белдзяржунівэрсытэта накіравалі ўдзельнікі Форуму грамадзянскай супольнасьці ў сувязі з адлічэньнем студэнткі юрыдычнага факультэту БДУ Тацьцяны Шапуцька.

У кантэксьце ўдзелу Беларусі ў праграме Усходняга партнэрства дзеяньні кіраўніцтва БДУ выглядаюць прынамсі неадэкватнымі і неканструктыўнымі, - адзначаюць у Адкрытым лісьце Жана Літвіна, Улад Вялічка, Міраслаў Кобаса, Віталь Сіліцкі ды іншыя падпісанты.

“Мы, дэлегаты першага Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства ад Беларусі… абураны гэтым крокам унівэрсытэта, які зроблены ў зьвязку з удзелам Тацьцяны Шапуцька ў працы Форуму 16-17 лістапада 2009 года, і лічым яго праявай грубага парушэньня акадэмічных свабодаў, а таксама прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сфэры адукацыі, закладзеных у Законе Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”.

Першы Форум грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнэрства адбыўся 16-17 лістапада 2009 г. ў Брусэлі. Прадстаўнікі грамадзкай супольнасьці і ўнесьлі ў сьпіс Рэкамэндацый Форуму блёк па значнаму пашырэньню супрацоўніцтва паміж ЭЗ і краінамі Усходняга партнэрства ў сфэры вышэйшай адукацыі. 8 сьнежня гэтыя рэкамэндацыі будуць прадстаўлены на сустрэчы Міністраў замежных спраў”.

Мы патрабуем ад кіраўніцтва БДУ перагледзець дадзенае рашэньне і даць магчымасьць Тацьцяне Шапуцька працягнуць адукацыю. Мы выказваем надзею на тое, што згаданы факт ёсьць недарэчнасьцю, а не дэклярацыяй палітыкі і стратэгіі унівэрсытэта на ізаляцыю ад эўрапейскіх працэсаў ў галіне адукацыі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG