Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкія праваабаронцы з Östgruppens у падтрымку Тацяны Шапуцькі


Тацяна Шапуцька

Тацяна Шапуцька

Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppens заклікала міністра замежных справаў Карла Більдта рашуча адрэагаваць на адлічэньне студэнткі юрфаку БДУ Тацяны Шапуцькі зь Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту.

Як гаворыцца ў заяве швэдзкіх праваабаронцаў, прычынай адлічэньня студэнткі зьяўляецца яе ўдзел у Форуме прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, які прайшоў у Брусэлі 16-17 лістапада ў рамках праграмы ЭЗ "Усходняе партнэрства". Паколькі міністар замежных спраў Швэцыі, якая цяпер старшынюе ў ЭЗ, належыць да гэтак званага прымаючага боку, ён мусіць "рашуча адрэагаваць на інцыдэнт і патрабаваць вяртаньня Тацяны Шапуцькі да вучобы".

Марцін Угла
"Шапуцька была пакараная за сваю прыхільнасьць да дэмакратыі, - перакананы кіраўнік Östgruppens Марцін Угла. Карл Більдт, а таксама швэдзкі урад, як цяперашні кіраўнік у ЭЗ і ініцыятар "Усходняга партнэрства" нясуць асаблівую адказнасьць за адсочваньне дзейнасьці беларускіх уладаў".

Паводле Марціна Углы, "адлічэньне Шапуцькі з шэрагаў студэнтаў зьяўляецца відавочным ігнараваньнем з боку Менску заклікаў ЭЗ аб павазе да правоў чалавека. Гэта таксама ёсьць доказам, што беларускі рэжым ня хоча дэмакратызаваць краіну".
XS
SM
MD
LG