Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Козік пракамэнтаваў адлічэньне Тацяны Шапуцькі


Леанід Козік

Леанід Козік

Кіраўнік афіцыйнага прафсаюзу Леанід Козік на афіцыйным сайце ФПБ пракамэнтаваў адлічэньне актывісткі “Маладога фронту” Тацяны Шапуцькі зь юрыдычнага факультэту БДУ.

“Што да Тацяны Шапуцькі, то гэта клясычны жыцьцёвы выпадак. Калі яна адлічана з унівэрсытэту за тое, што брала ўдзел у працы форуму, то гэта не адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Калі ж яна адлічана за тое, што без дазволу адміністрацыі прагуляла заняткі і не наведвала ВНУ, то адміністрацыя мае права ўжыць дзейныя ў ВНУ правілы. Калі б які-небудзь супрацоўнік установы Эўразьвязу не прыходзіў на службу, то, упэўнены, ён быў бы звольнены адразу ж”, – адзначаецца ў камэнтары Козіка.

Паводле старшыні ФПБ, "Форум прайшоў бы з такімі самымі вынікамі незалежна ад таго, была б там Тацяна Шапуцька ці не".

Нагадаем, прэсавую сакратарку “Маладога фронту” Тацяну Шапуцьку адлічылі зь Белдзяржунівэрсытэту. Дзяўчына вучылася на юрыдычным факультэце. Яна прадстаўляла арганізацыю на паседжаньні Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў "Усходняга партнэрства".

Кіраўнік афіцыйнага прафсаюзу Леанід Козік таксама быў тады ў Брусэлі. Ён казаў, што калі Тацяну адлічаць з унівэрсытэту за тое, што яна ўдзельнічала ў форуме, то ён сам выйдзе на дэманстрацыю, каб абараніць яе правы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG