Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАІ затрымлівала Юлію Дарашкевіч


Юлія Дарашкевіч

Юлія Дарашкевіч

Фотажурналістку “Нашай Нівы” затрымалі для праверкі аўтамабіля, калі яна ехала на інтэрвію з кіраўніком “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам.Супрацоўнікі ДАІ патлумачылі, што ў іх ёсьць нейкая інфармацыя, паводле якой аўтамабіль патрабуе праверкі.

Затрыманьне адбылося каля Чырвонага касьцёла.

“Мы не пасьпелі сустрэцца, бо калі я пад’ехала да касьцёла і пачала шукаць месца, дзе прыпаркавацца, да мяне бадзёра падышоў чалавек у форме ДАІ. Ён патлумачыў, што мае інфармацыю, якая патрабуе праверкі, і таму я павінна паехаць зь імі ў гарадзкое ДАІ на праспэкце Дзяржынскага. Я спрабавала дазнацца, што за праблемы тэхнічнага характару — бо тэхагляд праходзіла месяц таму, усё было ў парадку, і паперы пра гэта сьведчылі. Але мне сказалі, што ўсё адно я мушу паехаць зь імі”, — паведаміла Дарашкевіч.

У гарадзкім ДАІ фотакарэспандэнтка правяла паўгадзіны, пасьля чаго да яе прыйшлі паведаміць, што “ўсё ў парадку, можаце ехаць”.

“І ўсё ж, што здарылася і ў чым падазравалі мяне ці аўтамабіль?” — запыталася Дарашкевіч.

“Проста праверка нумарных знакаў, Вы ж самі ўсё разумееце”, — з усьмешкай патлумачыў суразмоўца”, — распавяла Юлія.
XS
SM
MD
LG