Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфэрэнцыю мэдыкаў па праблемах лячэньня органаў дыханьня перанесьлі


Міністэрства аховы здароўя вырашыла перанесьці дату правядзеньня 9-ай Рэспубліканскай навукова-практычнай канфэрэнцыі “Сучасныя аспэкты эпідэміялёгіі, дыягностыкі, лячэньня і прафіляктыкі хваробаў органаў дыханьня”.

Канфэрэнцыя была заплянаваная на 26—27 лістапада. Пераносіцца яна на 19 лютага 2010 года, як пазначана на афіцыйным сайце Міністэрства. Прычыны пераносу не называюцца.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Мінздраву, у 13 чалавек, якія памерлі ад пнэўманіі, знойдзены вірус грыпу A/H1N1. Нва мінулым тыдні ў аддзяленьнях рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі знаходзілася каля 800 хворых на пнэўманію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG