Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карантын працягваецца ў 10-ці школах Віцебшчыны


У Браслаўскім, Глыбоцкім, Докшыцкім, Мёрскім, Чашніцкім, Шаркоўшчынскім і Шумілінскім раёнах вучні асобных школ усё яшчэ ня ходзяць на заняткі.

Паводле зьвестак Віцебскага абласнога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі, ад пачатку месяца дыягназы “грып” і “ВРВІ” пастаўлены больш як 96-ці тысячам жыхароў вобласьці, зь якіх больш за 40 тысяч — дзеці.

Санітарныя службы асобна кантралююць узровень захворваньняў у чатырох найбуйнейшых населеных пунктах вобласьці. Згодна з дадзенымі санітарнага кантролю, колькасьць зваротаў у мэдычныя ўстановы са скаргамі на грып і прастуду ў параўнаньні зь мінулым годам у Віцебску перавышана ў 4,6 раза, у Воршы, Полацку і Наваполацку — у сярэднім у 3,6 раза.
XS
SM
MD
LG