Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа далучыцца да “Ўсходняга партнэрства”


“Мы вывучаем прапановы аб нашым падключэньні да тых ці іншых праектаў у рамках “Усходняга партнэрства”. Мы гэтага для сябе не выключаем і будзем разглядаць кожны канкрэтны праект паводле яго выгодаў”, — заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

Ён паведаміў, што Масква “сочыць за агульнай эвалюцыяй праграмы “Ўсходняе партнэрства”, якая толькі пачынае пераходзіць у практычныя справы”.

“Нашы беларускія сябры дакладна нам пацьвердзілі, што іхны ўдзел у праектах “Усходняга партнэрства” ня будзе наносіць ніякай шкоды, ня будзе супернічаць з актыўным удзелам Беларусі ў інтэграцыйных працэсах на прасторы СНД, улучна з ЭўрАзЭС і Мытным Саюзам”, — адзначыў Лаўроў.

Інтэрфакс перадае заяву кіраўніка МЗС Беларусі Сяргей Мартынава: “Расея павінна ўключацца і ў праектную дзейнасьць у частцы “Ўсходняга партнэрства”.

Сяргей Лаўроў пацьвердзіў таксама, што Расея, Беларусь і Казахстан будуць далучацца да Ўсясьветнай гандлёвай аргнаізацыі сынхронна. Што да працэдуры ўступленьня, то "тут у нашых дзяржаваў пазыцыя гнуткая", -- зазначыў кіранўнік расейскага МЗС.

Пасяджэньне калегіяў МЗС Расеі і Беларусі праходзіць у Маскве 25 лістапада.

Абедзьве дэлегацыі ачольваюць міністры замежных спраў.

Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў падпісалі Праграму ўзгодненых дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі дзяржаваў-удзельніцаў дамовы пра стварэньне гэтай званай Саюзнай дзяржавы на 2010—2011 гады.

У праект Эўразьвязу “Ўсходняе партнэрства” запрошаныя Малдова, Беларусь, Украіна, Грузія, Армэнія і Азэрбайджан. Праект прадугледжвае фінансавую дапамогу ЭЗ гэтым краінам у правядзеньні палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG