Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы найменш талерантныя да выхадцаў з Паўднёва-Ўсходняй Азіі


Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў правёў аналіз меркаваньняў групы рэспандэнтаў адносна талерантнасьці беларусаў да іншых народаў сьвету.

Удзельнікам дасьледаваньня было прапанавана адказаць на некалькі пытаньняў, у тым ліку ці гатовыя яны стварыць сям’ю з прадстаўнікамі іншых нацый, разам працаваць, жыць па-суседзтве, жыць у адным горадзе і краіне.

У выніку дасьледаваньня выявілася, што найвышэйшы індэкс сацыяльнай дыстанцыі беларусы маюць

  • да выхадцаў з Паўднёва-Ўсходняй Азіі (віетнамцаў, кітайцаў і іншых) — 4,009,
  • затым да афрыканцаў — 3,990,
  • каўказцаў — 3,976 і арабаў — 3,953.

У групе большай талерантнасьці з боку беларусаў найвышэйшы індэкс сацыяльнай аддаленасьці маюць

  • амэрыканцы — 3,322;
  • затым латышы — 3,186;
  • габрэі — 3,164;
  • літоўцы — 3,135;
  • жыхары Цэнтральнай Эўропы (чэхі, славакі, вугорцы, сэрбы і інш.) — 3, 096;
  • заходнеэўрапейцы (ангельцы, французы, немцы і інш) — 2, 949.


У групу з найменшым індэксам аддаленасьці беларусы вылучылі

  • палякаў — 2,474;
  • украінцаў — 2, 417 і
  • расейцаў -1,918.


Індэкс сацыяльнай дыстанцыі ў беларусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG